Скланенне назоўнікаў з героямі мультфільма «Смяшарыкі»
4.00 Br
Описание
(па 15 слоў на кожнае скланенне ў 2 варыянтах — з гадзіннікам і без яго).
Чытайце
У гульні неабходна вызначыць, хто ж прыйдзе ў госці да герояў-скланенняў. Цікавей, калі дзеці будуць казаць мэту, з якой прыходзяць ў госці, абапіраючыся на малюнак (глядзець на прадметы і вобраз герояў).
Прыклад (без гадзінніка):
Вожык нясе кветкі да Нюшы, бо яго слова «ліса» — ж.р., канчатак»А»- 1 скланенне.
Нюша будзе танцаваць з Крошам. У яго слова «кот»- м.р., нулявы канчатак-2 скланенне.
Звязваем беларускую мову і матэматыку.
Прыклад:
Даведайся, хто да герояў прыйдзе ў госці?
(з гадзіннікам). Прыклад: вучань глядзіць на гадзіннік , героя і робіць выснову: у 2 гадзіны 50 хвілін Вожык прыйдзе ў госці да Нюшы, бо слова «ліса»- ж.р., канчатак «А»- 1 скланенне.
Можна задаваць пытанні па малюначках.
Прыклад:
— Для каго Кар-Карыч падрыхтаваў падарункі на Новы год?
— Ён падрыхтаваў падарункі для Нюшы, бо слова «зорка»-ж.р., канчатак «А»- 1 скланенне.
-З кім Нюша будзе глядзець кіно?
-З Крошам. У яе слова «вуж»- м.р., нулявы канчатак.
PDF
21 старонка
Отзывы
Отзывов пока нет.